Усе навіны

Дэніэл Леві: «Кейн дакладна даў зразумець, што імкнецца да новых выклікаў і не падпіша новы кантракт»

12 жніўня, 14:24

Уладальнік «Тотэнхэма» Дэніэл Леві пракаментаваў пераход Хары Кейна ў «Баварыю».

«На працягу доўгага часу мы спрабавалі прыцягнуць Хары і яго прадстаўнікоў да абмеркавання некалькіх варыянтаў падаўжэння кантракту – як кароткатэрміновага, так і доўгатэрміновага. Аднак Хары дакладна даў зразумець, што ён імкнецца да новых выклікаў і не падпіша новы кантракт гэтым летам. Таму мы неахвотна пагадзіліся на яго пераход.

Мы сталі сведкамі таго, як выхаванец нашай Акадэміі стаў адным з найлепшых гульцоў, якія калі-небудзь апраналі футболку «шпор», і ўвайшоў у лік элітных нападаючых сусветнага футбола. Гэта было сапраўды выбітнае падарожжа.

Дасягненні і рэкорды Хары кажуць пра яго усё, і на працягу ўсіх 19 гадоў у клубе Хары быў узорным прафесіяналам – як на полі, так і па-за ім, і натхняў маладых гульцоў, якія мараць пайсці па ім ступням.

Я хачу падзякаваць Хары за ўсё, што ён для нас зрабіў, за ўсе ўспаміны, усе рэкорды – мы жадаем яму і яго сям'і ўсяго найлепшага ў будучыні. Само сабой зразумела, што мы заўсёды радыя яго вяртанню. Ён любімы і каштоўны чалец сям'і «шпор», які назаўжды застанецца ў нашай гісторыі», – сказаў Леві.