Усе навіны

Палмера прызналі найлепшым гульцом матча за Суперкубак УЕФА

17 жніўня, 14:16

«Манчэстэр Сіці» перамог «Севілью» ў матчы за Суперкубак УЕФА (1:1 – асноўны час, 5:4 – па пенальці).

Найлепшым гульцом матчу стаў атакуючы паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Коўл Палмер. На 63-й хвіліне ён зраўняў лік, галавой замкнуўшы навясную перадачу ад Родры. У канцы гульні замест Палмера на замену выйшаў Хуліян Альварэс.

Фота: афіцыйны сайт УЕФА

Коўл згуляў у кожным з трох першых матчаў «гараджан» у новым сезоне, але ўпершыню выйшаў у стартавым складзе ў Суперкубку УЕФА.