Усе навіны

Гендырэктар БАТЭ Дземянцэвіч пра трансфер Кудраўца: «Мы атрымалі добрую кампенсацыю»

19 жніўня, 12:34

Генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Дземянцэвіч пракаментаваў продаж брамніка Андрэя Кудраўца ў маскоўскае «Дынама».

«Сёння Кудравец падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама» у электронным выглядзе. У Белградзе прайшоў медкамісію – гэтае пытанне вырашыў маскоўскі клуб. Тут жа знаходзіцца выконваючы абавязкі (мой намеснік), таму што я знаходжуся з камандай.

Галкіпер застаецца ў нас у арэндзе да канца гэтага сезона, таму што ў Беларусі сістэма вясна-восень. Маскоўскае «Дынама» пайшло нам насустрач, бо ён у нас асноўны брамнік. Наколькі мне вядома, кантракт на 5 год.

«Дынама» ўзялі сабе добрага гульца – мы ж за яго атрымалі добрую кампенсацыю. Якую? У новага клуба пытайцеся. Я не маю права выдаваць гэтае пытанне», – сказаў Дземянцэвіч.