Усе навіны

«Тотэнхэм» упершыню абыграў «МЮ» на новым стадыёне

19 жніўня, 23:30

«Тотэнхэм» перамог «Манчэстэр Юнайтэд» (2:0) у хатнім матчы другога тура АПЛ.

«Шпоры» ўпершыню перамаглі «МЮ» на «Тотэнхэм Хотспур Стэдыум», які быў адкрыты ў красавіку 2019 года.

Акрамя таго, гэта першая перамога лонданцаў над манчэстэрцамі з 4 кастрычніка 2020 года – 6:1.

«Тотэнхэм» правёў другі матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Энджы Постекоглу, у першай яго гульні каманда падзяліла ачкі з «Брэнтфордам» (2:2).