Усе навіны
Video

«Інтэр» Маямі выйграў Кубак ліг у серыі пенальці, якая доўжылася 22 удары

20 жніўня, 09:30

«Інтэр» Маямі заваяваў свой першы трафей у гісторыі клуба.

У фінале Кубка ліг «чаплі» перамаглі «Нэшвіл». Асноўны час матча завяршыўся з лікам 1:1. Адзіны мяч у складзе «Інтэра» Маямі забіў Ліянель Месі. Для аргенцінца гэта дзясяты гол у сямі матчах турніру, ён адзначаўся ў кожнай гульні.

Серыя пенальці пачалася з яшчэ аднаго дакладнага ўдару Месі.

Серыя зацягнулася да 22 удараў і справа дайшла да брамнікаў. Галкіпер «Інтэра» Маямі Дрэйк Календэр спачатку рэалізаваў сваю спробу, а затым парыраваў удар свайго калегі па амплуа з «Нэшвіла».