Усе навіны
Video

Кіраўнік федэрацыя футбола Іспаніі пры ўзнагароджанні пацалаваў у вусны футбалістку зборнай, якая перамагла ў ЧС

21 жніўня, 13:00

На цырымоніі ўзнагароджання прэзідэнт федэрацыі футбола Іспаніі Луіс Рубіалес пры ўручэнні залатога медаля пацалаваў у вусны іспанскую паўабаронцу Джэніфер Эрмоса.

Пазней футбалістка пракаментавала інцыдэнт, які адбыўся:

– Гэта быў зусім спантанны ўзаемны жэст з-за вялізнай радасці ад перамогі на чэмпіянаце свету. У нас з прэзідэнтам выдатныя адносіны, яго паводзіны былі натуральным жэстам прыхільнасці і падзякі, – сказала Эрмаса.

Сам прэзідэнт федэрацыі таксама выказаўся наконт сітуацыі:

– Пацалунак з Джэні? Паўсюль ёсць ідыёты. Калі паміж двума людзьмі ўзнікае момант спантаннага яднання без вялікай падаплёкі, мы не можам слухаць глупства. Мы чэмпіёны, і гэта галоўнае, – падзяліўся Рубіялес.

У інтэрнэце, аднак, учынак кіраўніка федэрацыі футбола Іспаніі падвергся крытыцы з боку як заўзятараў, так і журналістаў.