Усе навіны

Ян Няпомняшчы: «Калі сцяг нейтральны, то гэта не значыць, што той ці іншы спартсмен больш не прадстаўляе Расію»

22 жніўня, 21:44

Расійскі шахматыст Ян Няпомняшчы ў інтэрв'ю прапагандысцкаму выданню заявіў, што нейтральны сцяг не азначае, што спартсмен больш не прадстаўляе Расію.

– Як нашаму спорту ў гэты складаны час не пасварыцца з усім светам, настойваючы на сваіх прынцыпах?

– Я думаю, што гэта не столькі залежыць ад нас, колькі ад усяго астатняга свету. Нашы спартыўныя функцыянеры, упэўнены, робяць усё, што могуць. Прынамсі спадзяюся на гэта, як і на тое, што пэўны кампраміс будзе знойдзены.

Пры любых рашэннях трэба захоўваць разумны сэнс. Кожны спартсмен, канешне, вырашае за сябе, але ж не толькі расійскі сцяг побач з прозвішчам вызначае прыналежнасць да краіны. Нажаль, гэта змушаная мера.

Калі сцяг нейтральны, то гэта не значыць, што той ці іншы спартсмен больш не прадстаўляе Расію, а нашы заўзятары будуць падтрымліваць дзяўчат і дзяцей менш, чым раней, – сказаў Няпомняшчы.