Усе навіны

Сяргей Яромка: «Каманда тыдзень не трэніравалася, была на карантыне»

25 жніўня, 22:21
1

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка пракаментаваў перамогу над «Нафтанам» (1:0).

– Лічу, абсалютна заканамерная перамога. Аб'ектыўна мы перайгралі «Нафтан» – і па руху, і па колькасці створаных момантаў.

Перад гульнёй былі вялікія асцярогі. Магу сказаць шчыра: каманда тыдзень не трэніравалася, была на карантыне. Напэўна, упершыню за час маёй працы з «Мінскам» я ўдзячны хлопцам, таму што мы яшчэ і самая жабрацкая каманда.

– Многія лідары адсутнічалі. У прыватнасці, Данііл Душэўскі. Чаму не было некаторых хлопцаў?

– Усё проста: Данііл прапускаў матч праз перабор жоўтых картак. Выдатна дэбютаваў у вышэйшай лізе Артур Назаранка. Паказаў прыстойны ўзровень. Калі і далей будзе так прагрэсаваць, думаю, што найбліжэйшым часам ён стане кандыдатам у моладзевую зборную.

Падумаю, як пакараць Мартынава. Гэта так не пройдзе. Таму што ён прапускае наступную гульню. Атрымліваецца, мы ў кожным матчы губляем лідараў. Гэта футбол, да гэтага трэба быць гатовым. Самае галоўнае, што ўсе нашы цяжкасці пераадольваем. У калектыве добрая атмасфера. Яшчэ раз кажу: у тых умовах, у якіх мы працуем... я проста ўдзячны хлопцам, – сказаў Яромка.