Усе навіны

Футбалісткі зборнай Іспаніі адмовіліся гуляць за каманду, пакуль у федэрацыі будзе дзейнае кіраўніцтва

25 жніўня, 23:31

Футбалісткі зборнай Іспаніі апублікавалі калектыўны ліст, у якім паведамілі, што не вернуцца ў каманду, пакуль у федэрацыі будзе дзейнае кіраўніцтва.

Гульцы заклікаюць да спартыўных і структурных змен, якія дапамогуць зборнай працягваць расці і перадаваць гэты поспех будучым пакаленням.

Акрамя гэтага Джэніфер Эрмоса адмаўляе, што была не супраць пацалунку з Луісам Рубіялесам, і асудзіла супрацьлеглыя заявы, якія ёй прыпісваюць.

Усе 53 футбалісткі, якія падпісалі ліст, не вернуцца ў каманду, калі цяперашняе кіраўніцтва працягне сваю дзейнасць.