Усе навіны

Дзмітрый Бага: «Разумеем, што можам гуляць у добры футбол, што нешта ў нас не атрымліваецца. Сёння, думаю, атрымалася»

26 жніўня, 23:50

Паўабаронца брэсцскага «Дынама» пракаментаваў перамогу над «Слуцкам» (2:1).

«Радуе, што выйгралі дома. Лічу, што перамаглі заслужана і паказалі вельмі добры футбол. А гэта нават важней, чым перамога.

Матч пачалі ўпэўнена. Хацелася парадаваць сваіх заўзятараў. Мы выйшлі ўпэўнена і, як мне здаецца, першы тайм быў вельмі добры ў нашым выкананні.

Пагаварылі перад гульнёй з хлопцамі і трэнерскім штабам. Гэта не быў «піхач», проста імкнуліся разняволіць адзін аднаго. Разумеем, што можам гуляць у добры футбол, што нешта ў нас не атрымліваецца. Сёння, думаю, атрымалася.

«Слуцк» – добры супернік, яны ведаюць, што робяць на полі. Відаць, што разумеюць патрабаванні трэнера, добра расстаўляюцца, добра кантралююць мяч. Перамога над «Славіяй» у мінулым туры паўплывала на нашу сённяшнюю яркую гульню ў атацы«, – сказаў Бага.