Усе навіны

Прэзідэнты рэгіянальных арганізацый Федэрацыі футбола Іспаніі патрабуюць адстаўкі Рубіялеса

29 жніўня, 10:17

Прэзідэнты рэгіянальных арганізацый Каралеўскай федэрацыі футбола Іспаніі правялі пасяджэнне камісіі па кіраўніку арганізацыі Луісу Рубіялесу.

«Пасля апошніх падзей і непрымальных паводзін, якія сур'ёзна пашкодзілі імідж іспанскага футбола, прэзідэнты патрабуюць, каб Луіс Рубіялес неадкладна падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта федэрацыі.

Пасля таго як ФІФА адхіліла спадара Луіса Рубіялеса, былі актываваныя ўнутраныя пратаколы федэрацыі.

Акрамя таго, мы заклікалі прэзідэнта Педра Рочу неадкладна адклікаць апошняе паведамленне ад імя федэрацыі да ФІФА і УЕФА, якое нам вядомае сёння», – гаворыцца ў заяве прэзідэнтаў.

Раней пракуратура Іспаніі ўзбудзіла супраць Рубіялеса справу, Эрмоса далі магчымасць паведаміць пра злачынства сексуальнага характару.