Усе навіны

ФІФА хоча адхіліць Рубіялеса ад футбола на 15 гадоў (Daily Mail)

29 жніўня, 11:52

ФІФА будзе дамагацца адхілення кіраўніка Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Луіса Рубіялеса ад футбола на працяглы тэрмін.

Як паведамляе Daily Mail, ФІФА будзе настойваць на тым, каб Рубіялеса адхілілі на 15 гадоў. Гэта максімальны тэрмін, які дазволены іх статутам.

Нагадаем, ФІФА часова адхіліла Рубіялеса ад пасады на 90 дзён. Луіс пацалаваў гульца зборнай Іспаніі Джэні Эрмоса на цырымоніі ўзнагароджання пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету. Пасля таго інцыдэнту ў Іспаніі выліўся гучны скандал.

УЕФА вырашыла не ўмешвацца ў справу Рубіялеса пасля таго, як генеральны сакратар Федэрацыі футбола Іспаніі Андрэу Кампс адправіў ім ліст з просьбай абараніць Луіса.