Усе навіны

Маці Рубіялеса: «Я не супраць памерці за справядлівасць»

29 жніўня, 20:23

Анхелес Бехар, маці часова адхіленага прэзідэнта Каралеўскай федэрацыі футбола Іспаніі Луіса Рубіялеса патлумачыла сваё рашэнне закрыцца ў царкве і распачаць галадоўку. «Я хачу, каб гэтая дзяўчына (Джэніфер Эрмаса - заўв.) сказала праўду. Дзякуй, я ў парадку. Калі ласка, зараз я хачу памаліцца. Са мной усё ў парадку, я вельмі моцна веру ў Бога і прашу справядлівасці. Я буду тут, пакуль будзе жыць маё цела, я не супраць памерці за справядлівасць, таму што мой сын прыстойны чалавек», - сказала Бехар. Нагадаем, некалькі дзён таму ФІФА адхіліла Рубіялеса ад футбола на 90 дзён, але паводле інфармацыі Daily Mail, поўны тэрмін дыскваліфікацыі можа скласці ажно 15 гадоў.