Усе навіны

Гурэнка прэтэндуе на званне гульца месяца ва «Уфе»

31 жніўня, 21:21

Беларускі паўабаронца «Уфы» з Д3 Расіі Арцём Гурэнка прэтэндуе на званне найлепшага гульца жніўня ў камандзе.

У жніўні хаўбек правёў за «Уфу» 5 матчаў і вызначыўся забітым мячом і галявой перадачай.

Гурэнка быў прызнаны найлепшым гульцом «Уфы» ў ліпені.

Нагадаем, бацька Арцёма, Сяргей Гурэнка, быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Уфы» прабыўшы на пасадзе крыху больш за два месяцы.