Усе навіны

Карлас Алос: «У мяне вельмі добрыя кантакты ў чэмпіянаце Казахстану, будзем пільна сачыць за ўсімі беларускімі гульцамі»

1 верасня, 14:17

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос распавёў пра тое ці будзе сачыць за чэмпіянатам Казахстана пры падборы складу для нацыянальнай каманды.

– Апошнім часам многія нашы футбалісты папоўнілі Чэмпіянат Казахстану: з беларусаў нават пры жаданні можна скласці асобную каманду. Ці збіраецеся асабліва сачыць за добра знаёмай вам тамтэйшай прэм'ер-лігай?

– Мы будзем даваць дарогу гульцам, якія нам цікавыя. І ў гэтым выпадку, безумоўна, будзем сачыць за чэмпіянатам Казахстану. Да прыкладу, мы ўжо выклікалі Плотнікава з «Каспія», Эбонга з «Астаны». Пасля працы ў гэтай краіне ў мяне ёсць вельмі добрыя кантакты ў мясцовай лізе. Таму абавязкова будзем пільна сачыць за ўсімі нашымі гульцамі, якія выступаюць у ёй, – сказаў Алос.