Усе навіны

Крышціяну Раналду: «Ліга Саудаўскай Аравіі лепшая за партугальскую. Там не толькі скандалы, не так шмат шуму і ўзровень імёнаў значна вышэйшы»

7 верасня, 13:55
1

Нападаючы «Аль-Насра» Крышціяну Раналду распавёў, што незадаволены развіццём чэмпіянату Партугаліі.

«Спрэчныя моманты ёсць ва ўсіх чэмпіянатах, але ў Партугаліі іх асабліва шмат. Гэта дрэнна. І людзі, якія хоць крыху думаюць, гэта ведаюць.

Я не здзіўлены гэтаму. Але я спадзяюся, што сытуацыя зменіцца. Я нядаўна адкрыў газету, каб пачытаць, што адбываецца, і першыя тры артыкулы былі не пра футбол. Гэта прымушае задумацца, што самае галоўнае зараз – гэта дрэнныя навіны.

Я партугалец, і гэта мяне хвалюе. Таму я хацеў бы, каб наша ліга была адной з найлепшых, але яна такой не з'яўляецца і не стане. І гэта адна з праблем.

Кожны выказвае сваё меркаванне, усе дыскутуюць, 40 каналаў са спрэчкамі і размовамі. Гэта вельмі дрэнна. Вось чаму ў бліжэйшы час Партугалія не трапіць у топ ліг, да АПЛ, Ла Лігі і Бундэслігі.

Я раней думаў, што яна можа патрапіць у топ-4 ці топ-5, але я не веру ў гэта. Я лічу, што ліга Саудаўскай Аравіі лепшая за партугальскую. Там не толькі скандалы, не так шмат шуму і ўзровень імёнаў значна вышэй.

Я спадзяюся, што сітуацыя зменіцца да лепшага, хаця ведаю, што гэта будзе цяжка. Можа, нават немагчыма. Тое, што адбываецца ў апошні час ператварае лігу ў цырк», – сказаў Раналду.