Усе навіны

Лапетэгі чакае наступнай прапановы з АПЛ

9 верасня, 17:22

Былы галоўны трэнер зборнай Іспаніі Хулен Лапетэгі хоча застацца ў АПЛ.

Яго папярэднім клубам быў «Вулверхэмптан», у якім ён прапрацаваў крыху больш за паўгода. Пасля сыходу з «Вулвз» іспанца звязвалі з вакантнымі пасадамі галоўнага трэнера «Вільярэала» і «Ліёна», але, як паведамляе Фабрыцыа Рамана, Лапетэгі чакае наступнага выкліку ў чэмпіянаце Англіі.

Была інфармацыя, што прычынамі сыходу Хулена з «Вулверхэмптана» стала нездавальняючая праца клуба на трансферным рынку. На думку 57-гадовага спецыяліста, кіраўніцтва не падабрала для яго склад, які быў бы здольны канкурыраваць на ўзроўні АПЛ.

Пераемнікам Лапетэгі ў «Вулвз» стаў Гары О’Ніл. Пад яго кіраўніцтвам «ваўкі» набралі 3 ачкі ў чатырох стартавых турах.