Усе навіны

Зборная Беларусі ні пры адным трэнеры не змагла правесці два першыя матчы без прапушчаных мячоў

13 верасня, 00:15

Зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Карласа Алоса прайграла Ізраілю (0:1) у матчы адбору Еўра-2024.

Такім чынам, яшчэ ні пры адным трэнеры ў беларускай зборнай не атрымлівалася згуляць першыя два матчы без прапушчаных мячоў.

Адзначым, пасля паядынку з Андорай (0:0) Алос стаў трэцiм трэнерам, у першым матчы якога зборная Беларусi не прапусцiла. У 2000-м пры Эдуардзе Малафееве зборная ўсухую перамагла Латвію ў таварыскім матчы (1:0), але пасля прапусціла ад Уэльса (2:1) у гульнi адбора ЧС-2002. У 2012-м пры Георгіі Кандрацьеве беларусы аформілі нулявую нічыю з Малдовай, але затым разышлiся галявым мiрам (1:1) з Літвой (абедзве гульні – таварыскія).