Усе навіны

Алос пасля 0:1 ад Ізраіля: «Беларусь не заслугоўвала паражэння. Я вельмі злы на вынік»

13 верасня, 08:15

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем пра матч з Ізраілем (0:1).

– Наш план быццам бы працаваў. Мы нядрэнна выглядалі. Што не атрымалася? Над чым трэба працаваць?

– Усе гульцы выдаткавалі ў матчы шмат сіл, якія былі накіраваныя на дасягненне зусім іншага выніку.

Мы не заслугоўвалі паразы. Мы атрымалі той вынік, які не адпавядаў [гульні].

У другім тайме селі ў нізкі блок, нам не хапала крыху нашых контратак. На апошніх хвілінах гульцы ўжо былі прытамленыя. Яны правялі вельмі добрую працу. Я вельмі злы на вынік, – сказаў Алос.