Усе навіны

Людас Румбуціс: «Кожны год кажам, што зборная Беларусі выйдзе. Куды выйдзе? Трэба рэальна на рэчы глядзець»

13 верасня, 12:32

Беларускі спецыяліст Людас Румбуціс падзяліўся меркаваннем аб шанцах зборнай Беларусі выйсці ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы.

Пасля 6 матчаў Беларусь займае 4-е месца ў групе I, у актыве 4 ачкі. У Швейцарыі, якая займае першае месца, 14 балаў.

– Цяпер у Алоса задача не толькі ў тым, каб кудысьці патрапіць, хоць шанцаў няма, а прыгледзецца да тых, хто на наступны адбор можа з ім пайсці. Гэта рэальная задача.

Мы кожны год гаворым, што мы выйдзем. Куды мы выйдзем? Трэба рэальна на рэчы глядзець. Мы катастрафічна адсталі ад Румыніі і Швайцарыі. Я аптыміст, але не настолькі, – сказаў Румбуціс.