Усе навіны

Мітравіч – пра пераход у «Аль-Хіляль»: «Шчаслівы, што нарэшце гуляю за топ-клуб. Нешта падобнае да «Рэала» ў Еўропе»

17 верасня, 15:45

Форвард «Аль-Хіляля» Аляксандар Мітравіч падзяліўся эмоцыямі ад выступаў за саудаўскі клуб.

«Я не сумую па Англіі, я гуляў тамака шмат гадоў. Я вельмі шчаслівы, што нарэшце гуляю за топ-клуб. «Аль-Хіляль» у Азіі – гэта нешта падобнае да «Рэала» Мадрыд у Еўропе. Я вельмі шчаслівы тут і хачу выйграваць трафеі», – заявіў Мітравіч.

«Аль-Хіляль» гэтым летам заплаціў «Фулхэму» за серба больш за 50 мільёнаў еўра. Каманда пасля 6 тураў лідзіруе ў чэмпіянаце Саудаўскай Аравіі.