Усе навіны

Луіс Энрыке хацеў захаваць Вераці ў «ПСЖ»

18 верасня, 20:27

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке хацеў, каб паўабаронца Марка Вераці застаўся ў клубе, паведамляе Get French Football News са спасылкай на L’Equipe.

У клубе ішла дыскусія паміж коўчам з аднаго боку і спартыўным дарадцам Луішам Кампушам і прэзідэнтам Наcерам Аль-Хелайфі з другога. Яны пераконвалі Энрыке, што з гульцом трэба развітацца.

Луіса папярэдзілі, што Марка мае праблемы з захаваннем рэжыму, што можа дрэнна паўплываць на яго партнёраў па камандзе.

Трэнер пераканаўся ў гэтым, калі Вераці прыбыў на перадсезонны збор каманды з лішняй вагой. Пасля гэтага паўабаронцу паведамілі, што ён можа шукаць новы клуб.

У выніку Марка за 45 млн еўра перайшоў у катарскі «Аль-Арабі», падпісаўшы кантракт на 3 гады.

За «ПСЖ» Вераці гуляў з 2012 года. За праведзены час у клубе ён аформіў 11 галоў і аддаў 61 асіст у 416 матчах. На яго рахунку 30 трафеяў у складзе парыжскай каманды.