Усе навіны

Кантракт Хаві з «Барселонай» аўтаматычна працягнецца да 2026 года, калі каталонцы ў гэтым сезоне выйграюць Ла Лігу ці ЛЧ

22 верасня, 22:29

Новы кантракт галоўнага трэнера «Барселоны» Хаві з клубам мае опцыю аўтаматычнай пралангацыі, паведамляе El Periodico.

Нагадаем, што пагадненне падпісана да лета 2025 года.

Паводле інфармацыі El Periodico, калі «Барселона» ў гэтым сезоне выйграе Ла Лігу або Лігу чэмпіёнаў, то супрацоўніцтва паміж бакамі будзе аўтаматычна прадоўжана да лета 2026 года. Такія ж умовы распаўсюджваюцца і на вынікі наступнага сезона.

Пасля 5 тураў «Барселона» займае 2-е месца ў Ла Лізе. У Лізе чэмпіёнаў падапечныя Хаві стартавалі з разгрому «Антверпена» – 5:0.