Усе навіны

Дукса пасля 2:2 з «Нафтанам»: «Па гульні заслугоўвалі больш, чым нічыю»

24 верасня, 19:49

Паўабаронца «Смаргоні» Мацвей Дукса падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нафтанам» (2:2).

– Цяжкая, цяжкая, баявая гульня. Лічу, па гульні заслугоўвалі больш, чым нічыю. Пачалі добра, але атрымалі непатрэбны гол… Прыйшлося адыгрывацца. І другі атрымалі. Прыйшлі ў распранальню, з хлопцамі паразмаўлялі. Ніхто насы не вешаў. Разумелі, што можам адыграцца. Хацелі выйграць, але змаглі толькі нічыю вырваць, – сказаў Дукса.