Усе навіны

Абаронца «Слуцка» Былінкін: «Часта пытаюць, дзе будзеш праз год. Я ўсім адказваю, што ў Манчэстэры»

25 верасня, 23:22

Капітан «Слуцка» Мікіта Былінкін падзяліўся гісторыяй, як ён у дзяцінстве зацікавіўся футболам:

– У мяне першая футбольная майка была – гэта Крышціяну Раналду. Бацька падарыў мне яе. Я ў дзяцінстве на Раналду глядзеў, дастаткова шмат яго матчаў глядзеў. І наогул першыя матчы былі – гэта «Манчэстэр Юнайтэд» з яго ўдзелам.

Я нават выступаў на яго пазіцыі, крайняга паўабаронцы гуляў, нападаючага. Гэта далей па маёй кар'еры перабазаваўся на пазіцыю цэнтральнага абаронцы. Адбіраць мячы – гэта быў галоўны крытэр, чаму мяне ставілі ў абарону. Магчыма з-за гэтага. А можа быць і наадварот, я шмат мячоў не забіваў, а больш мячоў адбіваў. Вось таму мяне і перавялі ў абарону.

– Хацеў бы згуляць у «Манчэстэр Юнайтэд»?

– Пытаюцца часта, дзе будзеш праз год. Я ўсім адказваю, што ў Манчэстэры. Гэта проста жарт, зразумелая справа. Але праз тое, што гэта мая любімая каманда, калі пытаюцца, я так, у гумарыстычнай форме адказваю. Вось і ўсё. Вядома, было б крута там апынуцца, – сказаў Былінкін у эфіры праграмы «Ясна пра футбол».