Усе навіны

Антані вярнуўся да трэніровак з «Манчэстэр Юнайтэд», клуб адмяніў яго адхіленне

29 верасня, 14:10

«Манчэстэр Юнайтэд» паведаміў пра вяртанне ў склад каманды нападаючага Антані, раней адхіленага з-за абвінавачванняў у хатнім гвалце.

«З моманту з'яўлення першых абвінавачанняў у чэрвені Антані супрацоўнічаў з паліцыяй як у Бразіліі, так і ў Вялікабрытаніі і працягвае гэта рабіць.

Як працадаўца Антані, «Манчэстэр Юнайтэд» вырашыў, што ён адновіць трэніроўкі ў Карынгтане і будзе даступны для ўдзелу ў матчах, пакуль паліцыя будзе праводзіць расследаванне. Гэтае рашэнне можа змяняцца ў залежнасці ад развіцця падзей.

Як клуб мы асуджаем акты гвалту. Мы прызнаем важнасць забеспячэння бяспекі ўсіх, хто аказаўся ўцягнутым у гэтую сітуацыю, і разумеем, які ўплыў гэтыя абвінавачванні аказваюць на тых, хто перажыў гвалт», – гаворыцца ў заяве клуба.