Усе навіны

БАТЭ і іншыя беларускія клубы цікавяцца Багамольскім (Azerisport)

29 верасня, 14:46

У паслугах беларускага нападаючага азербайджанскага «Нафтчы» зацікаўлены БАТЭ і шэраг іншых беларускіх клубаў, паведамляе Azerisport.

Кантракт форварда з «Нафтчы» разлічаны да лета 2025 года. Клуб гатовы разгледзець пытанне арэнды гульца. Апроч беларускіх клубаў, цікавасць да Багамольскага праяўляе «Зіры» з чэмпіянату Азербайджана.

Беларус перайшоў з «Мінска» ў «Нафтчы» летам 2022-га. За клуб з Азербайджана Ягор сумарна правёў 38 матчаў ва ўсіх турнірах, вызначыўся чатырма забітымі мячамі і шасцю галявымі перадачамі.