Усе навіны

Гендырэктар «Валвейка» – пра брамніка Васена: «Здаецца, гэта не праблема з сэрцам. Ён быў у прытомнасці, калі пакідаў поле, але не ведаў, дзе ён»

1 кастрычніка, 11:50

Гендырэктар «Валвейка» Франк ван Масевельд распавёў пра стан брамніка каманды Эцьена Васена, які 30 верасня страціў прытомнасць пасля сутыкнення з форвардам «Аякса» Браянам Бробі ў матчы 7-га тура чэмпіянату Нідэрландаў.

«Эцьен на нейкі час страціў прытомнасць. Нашы медыцынскія працаўнікі адразу прыступілі да рэанімацыі, але, здаецца, гэта не была праблема з сэрцам. Ён зноў быў у прытомнасці, калі пакідаў поле, але не ведаў, дзе ён.

Гульцы, якія знаходзіліся побач, былі маральна разбіты. З астатнімі адбылося тое ж самае ўжо ў распранальні.

Мы сабралі ўсіх разам і даволі хутка разам з нашым капітанам Міхілам Крамерам вырашылі, што не можам працягваць гульню.

Хоць на той момант мы ўжо ведалі, што Васен быў у прытомнасці, я пагаварыў з арбітрамі, і наш капітан падышоў да мяне, каб сказаць, што яны былі настолькі ў шоку, што больш не маглі гуляць», – сказаў ван Масэльвельд у каментары тэлеканалу NOS прыкладна праз гадзіну пасля інцыдэнту.