Усе навіны

Кісляк пасля 3:3 з «Шахцёрам»: «Поле цудоўнае, атмасфера – топ, як у найлепшыя гады. Адзінае – не хапае перамог»

2 кастрычніка, 14:45

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк падзяліўся меркаваннем аб матчы 23-га тура вышэйшай лігі з «Шахцёрам» (3:3).

– Вясёлая гульня. Думаю, яна гледачам вельмі спадабалася. Адзінае – вельмі хацелася выйграць. Па першым тайме здавалася, што мы выглядаем лепш. Ды і больш момантаў, мусіць, стварылі. Але недзе не рэалізавалі і адразу ж прапусцілі. Так што пачуцці дваякія. Быццам бы і адыграліся, але маглі і выйграць. Галоўнае – гледачам спадабалася. Лiк заканамерны.

Калі заўзятары гоняць наперад, гэта дарагога варта – гуляць пры такой публіцы і на такім стадыёне. Поле цудоўнае, атмасфера – топ, як у найлепшыя гады. Адзінае – не хапае перамог.

– Трэнер казаў, што каманду чакаюць змены, у тым ліку па частцы схемы, патрабаванняў. Як з твайго боку гэта выглядае?

– Так, напэўна, спала нейкая скаванасць. Пры ліку 2:1 мы ўвогуле гулялі вельмі выдатна. Такі футбол хочацца і нам, і трэнерскаму штабу бачыць. Каб не баяцца памыляцца, а гуляць і прыносіць радасць балельшчыкам, – сказаў Кісляк.