Усе навіны

16-гадовы Ямаль працягнуў кантракт з «Барселонай». Адступныя – 1 мільярд еўра

2 кастрычніка, 16:00

Вінгер «Барселоны» Ламін Ямаль заключыў новую дамову з клубам, паведамляе афіцыйны сайт «Барсы».

Кантракт разлічаны да 30 чэрвеня 2026 года У ім прапісаны адступныя ў 1 мільярд еўра за яго разрыў.

Ямаль у гэтым сезоне аддаў 1 асіст у 9 матчах за «Барселону». Статыстыка 16-гадовага іспанскага правага вінгера тут.

Ён дэбютаваў за каманду 29 красавіка 2023 г. у матчы супраць «Беціса», калі яму было 15 гадоў, 9 месяцаў і 16 дзён.

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 25 мільёнаў еўра.