Усе навіны

Абаронца «Іслачы» Радзівонаў пра нічыю са «Слуцкам»: «Страцілі два ачкі ў гэтым матчы»

2 кастрычніка, 17:59

Абаронца «Іслачы» Кірыл Радзівонаў пракаментаваў матч са «Слуцкам» (0:0).

– Уражанні ад гульні не вельмі станоўчыя. Лічу, страцілі два ачкі ў гэтым матчы. Калі казаць пра гульню ў абароне, то дзейнічалі надзейна, за выключэннем некаторых эпізодаў. Напрыклад, у першым тайме Саня Свірскі ледзь-ледзь памыліўся, але там не было вялікай небяспекі. Пасля перапынку было пару выхадаў у бок нашай брамы, але мы і з імі без праблем справіліся.

– Чаму ў атацы не ўсё атрымлівалася?

– Напэўна, не зусім адказна падыходзілі да сваіх момантаў, плюс прыняцце рашэння пакідае жадаць лепшага. Неабходна было прыбіраць лішнюю спешку ў зоне завяршэння.

– Пры разборы спаборніка трэнерскі штаб напэўна казаў, за кошт чаго можна дамагчыся перамогі. Што ў нас не працавала і чаго не хапіла?

– Так, трэнерскі штаб паказваў на тое, што гэта даволі-такі нядрэнная каманда для нашага чэмпіянату. У нас была задача – аказваць ціск на пэўных участках поля і змушаць памыляцца суперніка. Не хапіла, напэўна, агрэсіі ў заключны фазе атакі. Маглі больш адказна падыходзіць да тых жа стандартным палажэнням і мікраэпізодам, якія вырашаюць вынікі сустрэч.

– Ты выступаеш за «Іслач» на правах арэнды. Як табе гэты перыяд кар'еры і праца пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Камароўскага? Хацелася б застацца ў нас на пастаяннай аснове?

– Умовы, якія створаныя ў «Іслачы», на вельмі годным узроўні. Тут таксама цікавы трэніровачны працэс і высокая інтэнсіўнасць. Усё гэта прадугледжвае прафесійны рост футбаліста. Так, я б хацеў тут застацца ўжо на пастаяннай аснове, размаўляў са спартовым дырэктарам Аляксандрам Бычанком. Больш канкрэтыкі па гэтым пытанні будзе ў канцы сезону, – сказаў Радзівонаў.