Усе навіны

«Барселона» і «Рэал» разглядаюць трансфер Санэ, калі ён не падоўжыць кантракт з «Баварыяй»

4 кастрычніка, 17:58

Вингер «Баварыі» Лерой Санэ трапіў у сферу інтарэсаў «Барселоны» і «Рэала», паведамляе Bild.

Адзначаецца, што абодва гішпанскія клубы разглядаюць трансфер 27-гадовага футбаліста, калі ён не падоўжыць кантракт з мюнхенцамі. Дзеючае пагадненне мінае летам 2025-га, а значыць у наступным годзе немцы ў такім выпадку паспрабуюць прадаць яго, каб не страціць бясплатна.

Сам Санэ таксама не супраць паспрабаваць свае сілы ў іншай камандзе, нягледзячы на тое, што цяпер з'яўляецца асноўным у Томаса Тухеля.

«Баварыя» набыла Лероя ў «Манчэстэр Сіці» летам 2020-га за 49 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне вінгер правёў 10 матчаў, у яго актыве 6 галоў.