Усе навіны

Кавалевіч пра зрыў збору «Нёмана» ў Кітаі: «Даведаліся літаральна сёння. На гонку ў ЧБ ён у любым выпадку не паўплываў бы»

5 кастрычніка, 17:20

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пацвердзіў зрыў запланаванага навучальна-трэніровачнага збору ў Кітаі, як паведамляе «Прэсбол».

– Пра гэта стала вядома літаральна сёння, калі мы ўжо былі гатовыя. Дакладных прычын не ведаю, але як ёсць. Ці паўплывае гэта на чэмпіёнскую гонку? Мы ў любым выпадку разлічвалі свае сілы, калі пагаджаліся ляцець у Кітай. Будзем рыхтавацца да вырашальных матчаў, зыходзячы са змен у календары, – сказаў Кавалевіч.

У бягучай табліцы ЧБ «Нёман» займае 2-е месца з 48 баламі. Мінскае «Дынама», якое ідзе першым, мае ў актыве 51 ачко.