Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Букаткін мяне нагадвае. Такі тупарылы таксама быў. У яго ў Наваполацку была мянушка Алкашык. Але ён не піў»

6 кастрычніка, 17:15

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб паўабаронцы Мікіце Букаткіне.

– Мікіта Букаткін дзесьці ў нейкіх месцах мяне нагадвае. Такі тупарылы таксама быў. Але як нейтралізоўваў у цэнтры поля… Вельмі працаздольны. Дадаваў, дзесьці і галы забіваў.

Рана скончыў кар'еру, мог яшчэ пагуляць. У яго ў Наваполацку была мянушка Алкашык. Але ён не піў. А як атрымлівалася? Ён чамусьці ўвесь час з півам у выходны. Іншыя сядзяць па барах, а ён раз келіх возьме - і прыклеілася мянушка, – сказаў Кавалевіч.