Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «У футболе галоўнае – з'есці ці быць з'едзеным»

8 кастрычніка, 09:10

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў перамогу над «Брэнтфардам» (2:1) у матчы восьмага тура АПЛ.

«Такія матчы падсілкоўваюць атмасферу ў распранальні. Гульцы ведаюць, як далёка ім трэба зайсці, каб атрымаць рэзультат. Гэта ня можа быць лёгка.

У футболе галоўнае – з'есці або быць з'едзеным. Занадта шмат разоў у першай палове гэтага сезона нас з'ядалі больш галодныя сапернікі. Так не павінна быць. Гэта мусіць знікнуць.

Кожны гулец павінен рабіць гэта штосекундна на полі. Гэта патрабаванне, эталон. Калі робім тое, што бачылі ў мінулым сезоне – атрымліваем рашучую каманду. Мы не заўсёды праяўлялі рашучасць у кожнай сітуацыі ў матчах, а сапернікі за гэта збіваюць. Гэта павінна змяніцца», – сказаў тэн Хаг.