Усе навіны

Трэнер зборнай Швейцарыі Якін: «Нам не хапіла арганізаванасці. Беларусы згулялі разумна»

15 кастрычніка, 23:45

Галоўны трэнер зборнай Швейцарыі Мурат Якін пракаментаваў матч супраць зборнай Беларусі (3:3) у рамках кваліфікацыі да Еўра-2024.

«Як і чакалася, мы дзейнічалі дамінантна і заслужана павялі ў ліку 1:0, але потым не забілі яшчэ больш галоў. Што да прапушчаных мячоў, то нам не хапіла арганізаванасці, ды і беларусы згулялі разумна. У абароне гэта было нездавальняльна», – сказаў Якін.