Усе навіны

Трэнер «Стэнлеса» Лясюк: «Футбаліст, які закрывае далёкую штангу, мусіць так згуляць, каб штангу потым зноў варылі»

16 кастрычніка, 09:58

Галоўны трэнер «Стэнлеса» Андрэй Лясюк падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Трактарам» (1:3) у фінальным этапе Д3, для каманды гэта першае паражэнне ў сезоне.

– Для нас прынцыпова перамагаць любога суперніка. Кожная гульня для нас аднолькава важная.

Для мяне гулец, калі ідзе перадача ў штрафную плошчу, павінен проста ўлятаць туды. Футбаліст, які закрывае далёкую штангу, павінен так у гэтым моманце згуляць, каб штангу потым зноў варылі. А калі яны ў такіх момантах недапрацоўваюць, то ўвогуле няма сэнсу ісці ў атаку, – сказаў Лясюк.