Усе навіны

Жанчына з БЧБ-сцягам на матчы Швейцарыя – Беларусь: «Такія гульні прыцягваюць увагу да крызісу ў Беларусі»

16 кастрычніка, 17:53

Беларуска, якая прыйшла на матч Швейцарыя – Беларусь (3:3) з бел-чырвона-белым сцягам, распавяла «Нашай Ніве» пра матывы свайго паступка.

«Я ні ў чым не абвінавачваю [футбалiстаў]. Зборная займаецца спортам. Не асуджаю людзей за іх грамадскую пазіцыю, і не залежыць, які бок яны выбралі. Ведаю, што некаторыя асуджаюць [футбалістаў зборнай]. Але мне здаецца, што такія гульні, як гэтая, прыцягваюць увагу да крызісу ў Беларусі, каб пра нас не забывалі: маўляў, калі звяртаюць увагу на саму Беларусь, то можа і крызіс у краіне заўважаць.

Калі Беларусь здаецца далёкай і незразумелай краінай, неяк усё роўна, што там адбываецца. А калі ты бачыш футбалістаў з Беларусі, якія някепска гуляюць, узнікае цікавасць да гэтай краіны. Яны бачаць, што мы не настолькі адрозныя ад іх, што мы таксама цывілізаваныя людзі. Тады, мне здаецца, узнікнуць пытанні, што ж у Беларусі з правамі чалавека», – распавяла заўзятарка.