Усе навіны

Валерый Ісаеў: «У зборнай павінен быць менеджар, каб адказваць за якасць палёў»

19 кастрычніка, 23:56

Агент Валерый Ісаеў выказаўся пра сітуацыю, калі зборная гуляла матч супраць Румыніі на полі жахлівай якасці, а таксама пракаментаваў стаўленне АБФФ і Карласа Алоса да гэтага.

– Я думаю, што павінен быць дакладна менеджар нацыянальнай зборнай. Вось ён, той менеджар, не Алос, а разам з Алосам. Я лічу, што гэта мусіць быць адзін чалавек, ніякі там не выканкам, які будзе гэтым займацца. І гэты чалавек павінен адказваць, як выглядала гэтае поле за 5 дзён да гульні, за тыдзень.

– Алос сказаў, што ён не ведаў пра стан поля. Гэта добра, калі галоўны трэнер не ведае куды ён ездзіць?

– Не, я таксама думаю, у XXI стагоддзі нацыянальная зборная еўрапейскай краіны, людзі з боку федэрацыі, напэўна ж павінны разумець, якое павінна быць поле. Але калі Алос яшчэ будзе полем займацца, хоць мяркуючы па тым, які ён актыўны, можа быць і полем бы пазаймаўся. Але я думаю, што не трэба яму гэтым займацца, – сказаў Ісаеў.