Усе навіны
Photo

Маўрынью выдалілі ў матчы з «Монцай» – ён паказваў жэстам, што трэнер супернікаў плача

22 кастрычніка, 17:35

Галоўны трэнер «Ромы» Жазэ Маўрынью атрымаў чырвоную картку ў матчы 9-га тура Серыі А супраць «Монцы» (1:0).

На апошніх хвілінах гульні партугалец пачаў паказваць жэст, нібы трэнер «Монцы» Рафаэле Паладзіна плача, а таксама сказаў яму: «Ты шмат кажаш, а потым плачаш». За гэта Жазэ атрымаў чырвоную.

Маўрынью прапусціць наступны матч «Ромы» ў Серыі А – рымляне будуць гуляць з «Інтэрам» у гасцях 29 кастрычніка. Цяпер каманда на прамежкавым 6-м месцы ў табліцы, але яшчэ не ўсе матчы тура згуляны.

скрыншот з трансляцыі