Усе навіны

«Рэал» хоча падпісаць Альфонса Дэвіса за 40 млн еўра

23 кастрычніка, 22:02

Абаронца «Баварыі» Альфонса Дэвіс з'яўляецца прыярытэтнай трансфернай мэтай «Рэала», паведамляе Bild.

Мадрыдцы хочуць узмацніць пазіцыю левага абаронцы, паколькі Фран Гарсія і Ферлан Мендзі не пераконваюць кіраўніцтва клуба сваёй гульнёй.

Кантракт Альфонса з «Баварыяй» дзейнічае да лета 2025 года, і гулец адхіляе прапановы пра яго прадаўжэнне.

«Рэал» плануе скарыстацца гэтай сітуацыяй і падпісаць Дэвіса. «Сметанковыя» разлічваюць зрабіць гэта за 40 млн еўра, і не плануюць плаціць за гульца больш за 50 млн.

«Баварыя» у сваю чаргу не плануе прадаваць Альфонса.

Дэвіс выступае за мюнхенцаў са студзеня 2019 года пасля пераходу з «Ванкувера» за 14 млн еўра. На дадзены момант партал Transfermarkt ацэньвае яго ў 70 млн еўра.

У гэтым сезоне Альфонса аддаў 3 асіста у 12 матчах за «Баварыю». Поўная статыстыка 22-гадовага левага абаронцы – тут.