Усе навіны

Фінал Кубка рэгіёнаў-2023 пройдзе ў Брэсце

24 кастрычніка, 12:29

Фінал Кубка рэгіёнаў-2023 перанесены ў Брэст. У рашаючым матчы сустрэнуцца «Івацэвічы-ДЮСШ» і «Фармат». Рашэнне пра перанос было прынята, таму што абедзве каманды, якія выйшлі ў фінал, з Брэсцкай вобласці. Гэта прыцягне большую колькасць заўзятараў, а таксама мінімізуе расходы фіналістаў.

Матч пройдзе 28 кастрычніка а 14 гадзіне на стадыёне «Юнацтва».