Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі U-17 Караткевіч: «Параза ад Турцыi – сапраўдная трагедыя для ўсёй каманды»

24 кастрычніка, 21:36

Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-17 Дзмітрый Караткевіч падвёў вынікі прайгранага матчу супраць Турцыі (0:1).

– Нягледзячы на вынік не на нашу карысць, якія станоўчыя моманты ў гульні можаце вынесці для сваёй каманды?

– Вельмі шмат было добрых момантаў, якія мы можам узяць сабе ў актыў. Першым чынам, гэта строгая арганізацыя гульні ў абароне, падстрахоўка, байцоўскія якасці нашых гульцоў і, вядома, у першым тайме былі добрыя моманты з контратакуючымі дзеяннямі, але, на жаль, яны не завяршыліся галявымі ўдарамі.

– Крыўдны гол, ды яшчэ і ў дададзены час…. Якія словы вы знайшлі для хлопцаў пасля гульні?

– Мы настройвалі каманду на перамогу і хацелі вырашыць задачу выхаду ў элітны раунд ужо ў гэтым матчы. Але, на жаль, прапусцілі гол на 4 дададзенай хвіліне з пенальці, і для ўсёй каманды і трэнерскага штаба гэты вынік – сапраўдная трагедыя. Аднак мы знайшлі ў сабе сілы прыняць гэта, і гульцам у распранальні толькі аказалі падтрымку. Рабяты стараліся да апошняга, але так атрымалася…

– Якія шанцы на дадзены момант выйсці з групы ў беларусаў, як ацэньваеце сілы хлопцаў у матчы супраць Казахстана?

– Нягледзячы на гэтую паразу, мы захоўваем шанцы выйсці ў элітны раунд, прычым з першага ці другога месца. Калі перамагаем Казахстан, то ў любым выпадку атрымліваем пуцёўку ў наступны раўнд. Таму зараз падумаем, як аднавіць каманду псіхалагічна і фізічна, і будзем рыхтавацца да заключнага матчу з усёй адказнасцю, каб атрымаць у ім перамогу, – распавёў Караткевіч.