Усе навіны

Аляксей Харытановіч: «Белшыне» трэба быць зладжанай і больш верыць у свае сілы»

24 кастрычніка, 22:43

Брамнік «Белшыны» Аляксей Харытановіч падзяліўся думкамі адносна сітуацыі ў клубе і планаў на канец сезона.

«Найперш трэба, каб каманда больш верыла ў свае сілы. Таму што мы быццам кантралюем у некаторых момантах гульню, а потым здараюцца такія радыкальныя памылкі, якія не дазваляльныя ў вышэйшай лізе. І ў сапернікаў выканаўцы разбіраюцца ў гэтых момантах вельмі лёгка. У першую чаргу трэба дапрацоўваць вось гэтыя моманты да канца, зладжана выконваць усё разам каманднай працай. Толькі тады будзе рэзультат, калі ўсе разам будзем як адзіны кулак.

І няхай так і здарыцца, бо з кожным годам усё менш знаходзіцца футбалістаў, якія ставяць камандныя інтарэсы значна вышэй за асабістыя перспектывы. Я зараз толькі жыву гэтым момантам, каб дапамагчы камандзе застацца ў вышэйшай лізе. Цяпер ніякія далейшыя размовы не вяду спецыяльна, таму што хачу сканцантравацца толькі на Белшыне», – сказаў Харытановіч.