Усе навіны

Паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Турыч: «Будзем старацца з усіх сіл, каб застацца ў вышэйшай лізе»

26 кастрычніка, 12:21

Паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Арцём Турыч расказаў пра канцоўку сезона.

– Ці зможаце адыграць 5 ачкоў адставання ад «Белшыны» і захаваць прапіску на наступны сезон?

– Будзем старацца з усіх сіл, каб застацца ў вышэйшай лізе. Цяпер дзве вельмі важныя гульні, ад якіх будзе залежаць шмат (са «Смаргонню» і «Белшынай» – Tribuna.com).

– Калі вы трапіце ў стыкавыя матчы, там верагодным супернікам будзе «Дняпро» ці «Віцебск». Ці гатовы да такога развіцця падзей?

– Цяпер ніхто ў камандзе не думае, з кім можам згуляць у пераходных матчах. Таму што задача - спачатку патрапіць туды, а ад гэтага ўжо, як гаворыцца, будзем скакаць, – сказаў Турыч.