Усе навіны

Таналі дыскваліфікавалі на 10 месяцаў за стаўкі

26 кастрычніка, 15:15

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Італіі Габрыэле Гравіна паведаміў, што паўабаронца «Ньюкасла» і зборнай Італіі Сандра Таналі дыскваліфікаваны на 10 месяцаў за дачыненне да нелегальных ставак.

23-гадовы футбаліст таксама пройдзе 8-месячны курс рэабілітацыі ад лудаманіі.

«Паміж Федэральнай пракуратурай і Сандра Таналі дасягнута пагадненне па прызнанні віны, я яго ўжо падпісаў. Яно прадугледжвае 18 месяцаў адхілення, 8 з якіх замененыя на тэрапеўтычную дзейнасць, а таксама не менш за 16 асабістых сустрэч», – сказаў Гравіна.

Цяпер гэта пагадненне павінна адобрыць генеральная пракуратура Нацыянальнага алімпійскага камітэта Італіі, а потым – УЕФА.

Таналі рабіў стаўкі на матчы «Мілана», які пакінуў летам гэтага года. За «Ньюкасл» ён правёў 12 матчаў, забіў 1 мяч.

Такім чынам хаўбек больш не згуляе ў сезоне АПЛ 2023/24. Таксама ён прапусціць Еўра-2024, калі зборная Італіі туды выйдзе.

Раней па гэтай справе на 7 месяцаў дыскваліфікавалі паўабаронцу «Ювентуса» і італьянскай зборнай Нікола Фаджолі.