Усе навіны

Гаўрыловіч пра Беларусь U-21: «Чым ліміты дапамаглі, калі не можам абыграць ні Фарэры, ні Андору?»

31 кастрычніка, 15:24

Абаронца мінскага «Дынама» Аляксей Гаўрыловіч падзяліўся меркаваннем аб выступленнях маладзёжнай зборнай Беларусі.

– Тут адказ відавочны: не, ліміты [на маладога гульца ў ЧБ] не дапамагаюць. Калі вынiку няма, дык чым ліміты дапамаглі? Калі мы не можам абыграць ні Фарэры, ні Андору, – сказаў Гаўрыловіч.