Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Як у Цоя: дзень выклікае на бой. Сёння паражэнне ад БАТЭ, але заўтра ў «Дынама» новы бой»

2 лістапада, 22:35
2

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пасля паражэння ад БАТЭ (0:1) выказаўся пра мэты сваёй каманды.

– Пры пэўных раскладах можна аформіць датэрміновае чэмпіёнства. Ці не цісне гэта на калектыў?

– Я ні ў якім разе не арыентую каманду на нейкія расклады. Гэта доля журналістаў, спецыялістаў, якія, магчыма, не працуюць сёння, але недзе могуць падзяліцца сваім меркаваннем. Прафесійныя трэнеры, у тым ліку і я, жывем наступным боем, наша мэта – выйграць наступны бой. Як у Віктара Канстанцінавіча Цоя (iмя па бацьку Віктара Цоя – Робертавіч – Tribuna.com): дзень выклікае на бой. Сонца ўстала, мы зірнулі на сонца і пайшлі выйграваць бой гэтага дня.

Дакладна так жа і гульня. Так, сёння паражэнне, але заўтра будзе новы бой, і наша мэта – выйграць гэты бой. Задача прафесійных трэнераў – рыхтаваць на кожны бой футбалістаў, каб яны выходзілі і выкладваліся на поўную шпульку. У «Дынама» іншых мэт няма, як перамагаць у кожным наступным матчы, – сказаў Скрыпчанка.

У турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі мінскае «Дынама» лідзіруе з 57 ачкамі. На другой пазіцыі – «Нёман» з розніцай у чатыры балы за чатыры матча да канца чэмпіянату. БАТЭ знаходзіцца на 4-м месцы з 41 ачкамі.

У панядзелак, 6 лістапада, мінскае «Дынама» згуляе з брэсцкім.