Усе навіны

Бацьку Луіса Дыяса вызваляць у найбліжэйшы час

3 лістапада, 15:45

Прадстаўнік тэрарыстычнай камуністычнай групоўкі «Армія нацыянальнага вызвалення» (ELN) заявіў, што яго групоўка неўзабаве вызваліць бацьку вінгера «Ліверпуля» і зборнай Калумбіі Луіса Дыяса.

«Бацька Дыяса будзе як мага хутчэй вызвалены», – заявіў адзін з тэрарыстаў ELN Хуан Карлас Куэльяр.

Увесь гэты час перамовамі з ELN займалася спецыяльная дэлегацыя калумбійскага ўрада. Кіраўнік гэтай дэлегацыі Оці Пацінья заявіў, што ELN нясе поўную адказнасць за жыццё і недатыкальнасць Луіса Дыяса-старэйшага.

ELN (Армія нацыянальнага вызвалення) – незаконная паўстанцкая групоўка, якая існуе ў Калумбіі з 1964 года. Яе палітычнай ідэалогіяй з'яўляецца камунізм і марксізм-ленінізм. Урады ЗША, Канады, Калумбіі і ЕС класіфікуюць ELN як тэрарыстычную арганізацыю.