Усе навіны

Экс-арбітр ЧБ Чыстоў: «Кісляк заўсёды нешта мог сказаць, вечна нечым быў незадаволены. Плюс адзначу «нёманскую брыгаду»

3 лістапада, 17:29

Былы арбітр вышэйшай лігі Сяргей Чыстоў у інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» распавёў аб непрыемных футбалістах на полі.

– Які футбаліст больш за ўсё дастаўляў непрыемнасцяў на поле?

– Вельмі непрыемны быў Сяргей Кісляк. Заўсёды цішком нешта мог сказаць, увесь час паласкаў суддзяў, вечна нечым быў незадаволены. Мусіць, спрабаваў карыстацца сваім аўтарытэтам.

Плюс адзначу «нёманскую брыгаду», маю на ўвазе гульцоў гродзенскага клуба, асабліва апошніх сезонаў. Там можна амаль увесь склад пералічваць:). Звязваю гэта з харызмай трэнера [Ігара Кавалевіча], яго паводзінамі на краі. Яго эмоцыі перадаюцца камандзе, таму любое, на іх погляд, няслушнае рашэнне суддзі – і ўсё ляцяць, абураюцца, нешта расказваюць. Пры гэтым Паўла Савіцкага ў гэтым плане, напэўна, не адзначу, а прыгадваю адразу Аляксея Лягчыліна, Андрэя Якімава і некаторыя іншыя.

А ўвогуле я часта хлопцам казаў так: «Адзін на адзін мы можам хоць паслаць адзін аднаго, але калі хтосьці ёсць трэці, чуе гэта, то давайце ставіцца паважліва». Я сам, дарэчы, заўсёды на полі да футбалістаў стараўся звяртацца на вы, паводзіў сябе максімальна карэктна, – сказаў Чыстоў.